Усе навіны

Расціслаў Вяргун: «За мной стаялі 0-16 з Мінска, спатрэбіўся час, каб даказаць гульцам «Уралмаша» сваю кампетэнтнасць»

10 траўня, 12:14

Беларускі галоўны трэнер «Уралмаша» (Расія, Ліга ЗГБ) Расціслаў Вяргун расказаў пра адаптацыю ў калектыве.

– Вы прыйшлі на ўжо існуючы склад, які не вы падбіралі і ў якім нельга было зрабіць нейкія змены. Цяжка працаваць у такіх умовах?

– Мусіць, самае складанае – гэта тое, што ты не маеш магчымасці з камандай «перадсезонку» правесці. Каманда ўжо такая, якая ёсць. Я з павагай стаўлюся да таго, што было зроблена да мяне, – у гульцоў былі ўжо нейкія пэўныя ролі, яны гралі ўжо ў нейкі пэўны баскетбол, то бок нейкая структурнасць ужо была. Мая задача – з тымі ўступнымі, якія былі, прыдумаць, як зрабіць лепш, чым было да майго прыходу.

– Гэта вельмі цяжкая задача, бо для трэнера, які прыходзіць па ходзе сезона, гэта бывае вельмі няпроста…

– Скажам так, калі б за мной стаяў нейкі аўтарытэт, нейкая пераможная гісторыя, то гэта заняло б крыху менш часу. Але з-за таго, што за мной стаялі 0-16 з Мінска, мне спатрэбіўся дадатковы час, каб даказаць гульцам сваю кампетэнтнасць. Таму перыяд прыціркі крыху расцягнуўся, – сказаў Вяргун.