Tribuna/Баскетбол/Блогі/Перад сезонам у «Мінску» спадзяваліся на 14 перамог. Сёння маюць 30 параз у 30 матчах, ёсць магчымасць дагнаць да 40

Перад сезонам у «Мінску» спадзяваліся на 14 перамог. Сёння маюць 30 параз у 30 матчах, ёсць магчымасць дагнаць да 40

Затое трэнер, які пачаў серыю, у поўным парадку на новым месцы.

7 сакавіка, 15:24
Перад сезонам у «Мінску» спадзяваліся на 14 перамог. Сёння маюць 30 параз у 30 матчах, ёсць магчымасць дагнаць да 40

«Мінск» піша гісторыю ў Адзінай лізе ВТБ. 6 сакавіка экс-«Цмокі» на выездзе саступілі «Астане». Гэта паражэнне стала 30-м у сезоне, што з'яўляецца рэкордам лігі. Прычым перасягнулі яны ўласнае ж «дасягненне»: у мінулым сезоне было 29 пройгрышаў, але тады было і тры перамогі. Цяпер «Мінск» ідзе без прасветаў. Да канца сезона 10 матчаў, так што патэнцыял для няўдач не вычарпаны – агулам іх можа быць 40.

Пры гэтым абнаўленне антырэкорда магло і не адбыцца. «Мінск» без шанцаў саступіў «Астане» ў першай чвэрці, але ў другой і трэцяй здолеў скараціць адставанне, а ў пачатку чацвёртай нават зраўняў лік (62:62!). Аднак затым «Астана» набрала 8 пунктаў запар і больш перавагу не аддавала. Вынік – перамога гаспадароў 76:70. Згодна з пратаколам, СК «Велатрэк» сабраў 657 заўзятараў, сярод якіх знайшліся нават прыхільнікі беларускага клуба з чырвона-зялёнымі сцяжкамі:

Перад матчам цэнтравы «Мінска» Вадзіма Стубеда расказваў, што да гульні з «Астанай» мінчукі рыхтаваліся ўсю паўзу, якая доўжылася з сярэдзіны лютага да пачатку сакавіка, а гульню з «Аўтадорам», якая адбылася 3 сакавіка (58:81), была выкарастаная, каб вярнуцца ў гульнявой рытм:

– Мы рыхтаваліся да гэтага матчу падчас перапынку два з паловай тыдні. У мінулай гульні супраць «Аўтадора» вярнуліся ў гульнявы рытм. Цяпер да нас дададуцца яшчэ хлопцы, прыехаў Зак, які не зусім навічок у «Мінску». <...> Настрой толькі на перамогу! – казаў перад матчам Стубеда.

Гэтыя словы баскетбаліста прагучалі куды больш стрымана, чым тое, што ён казаў перад стартам сезона.

У нас стаіць задача – 14 перамог у Лізе ВТБ. Мы будзем да яе імкнуцца. Магчыма, дасягнём, – бадзёрыўся Стубеда ў верасні.

«Мінск» спрабаваў неяк пераламіць сітуацыю яшчэ пасля 16-га паражэння. Тады ў адстаўку сышоў Расціслаў Вяргун, які ўзначальваў каманду з 2019 года. Зрэшты, яго вынікі ў мінулых пяці сезонах таксама не ўражвалі. Сумарна за шэсць чэмпіянатаў з Вяргуном «Мінск» прайграў у лізе ВТБ 109 матчаў са 125. І толькі аднойчы клубу пры ім удалося фінішаваць не на апошнім месцы, заняўшы 9-ы радок у сезоне-2021/22 (абышлі «Астану», а «Калеў» і «Зялёна-Гура» зняліся з турніру пасля пачатку вайны ва Украіне):

Вяргун з'ехаў трэнаваць екацярынбургскі «Уралмаш». І там атрымліваецца нядрэнна – у 13 матчах пад яго кіраўніцтва екацярынбуржцы здабылі 10 перамог. А 6 сакавіка каманда Вергуна перамагла «Самару» 89:83 – прамога канкурэнта за выхад у плеф-оф. Цяпер «Уралмаш» яшчэ больш упэўнена лідаруе ў этапе, дзе каманды, якія фінішавалі ніжэй за 6-е месца, імкнуцца адабрацца ў плэй-оф.

Наогул, пачынаючы з 1 лютага, Екацярынбург выдаў серыю з сямі перамог запар – гэта больш, чым Вяргун выйграў з «Цмокамі»/«Мінскам» за апошнія тры сезоны.

Калі ў Вяргуна пасля развітання з «Мінскам» усё нядрэнна, то яго папярэдняя каманда, якую часова ўзначаліў Аляксей Сухавецкі, працягвае сыпацца. Нават у Кубку Беларусі здарыўся аблом.

Пры новым галоўным склад каманды не надта змяніўся. Сышоў расійскі цэнтравы Арцём Забелін, які правёў у беларускай сталіцы 24 дні, але паспеў згуляць супраць ЦСКА (набраў шэсць ачкоў).

Здолеў «Мінск» захаваць свайго лідара – канадца Джарэда Агунгбемі-Джэксана, які прыносіць у сярэднім 20,3 пункты за гульню. У пачатку снежня з'яўлялася інфармацыя, што распасоўшчык можа рушыць услед за Вергуном ва «Уралмаш».

Заўважныя змены адбыліся падчас лютаўскай паўзы. «Мінск» пакінуў сербскі цэнтравы Аляксандр Зечэвіч. Ён правёў у камандзе крыху больш за тры месяцы і набіраў у сярэднім 6,3 пункты за гульню. Выпраўляць становішча прыехалі сербскі форвард Ёван Шліванчанін і амерыканскі цэнтравы Закары Курт Сміт. Абодва раней ужо выступалі за «Мінск». Апошні ўжо згуляў з «Астаной» і набраў 12 пунктаў (другі вынік у камандзе).

Пры 30 паразах цалкам зразумела, што «Мінск» з'яўляецца найгоршай камандай лігі па розніцы набраных і прапушчаных пунктаў. Пасля матчу з «Астаной» яна складае «– 565». Натуральна, кепска, але антырэкорд лігі належыць тбіліскай «Віце», якая сезон-2015/16 скончыла з 29 паразамі ў 30 матчах і розніцай пунктаў «– 852».

Адгадайце з адной спробы, каго ў тым сезоне «Віта» змагла перамагчы.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты