Усе навіны

Зборная Беларусі з першага месца ў групе выйшла ў 1/4 фіналу ЧС па пляжным футболе

20 лютага, 15:55

20 лютага зборная Беларусі па пляжным футболе абыграла Калумбію (4:1).

Такім чынам каманда выйшла на стадыю 1/4 фіналу чэмпіянату свету з першага месца ў групе «С».

Варта адзначыць, што зборная Беларусі завяршыла групавы этап з максімумам ачкоў (9 з 9).

Сапернік беларусаў чвэрцьфіналу пакуль не вызначыўся. Ім стане каманда, якая зойме 2-е месца ў групе «D». Хутчэй за ўсё, гэта будзе або Партугалія, або Іран, якія разыграюць пуцёўку ў плей-оф у вочным супрацьстаянні.