Усе навіны

Алег Гапон: «Гатовы даць бой Партугаліі! Наша задача – стаць чэмпіёнамі свету»

21 лютага, 19:25

Нападаючы зборнай Беларусі па пляжным футболе Алег Гапон расказаў аб падрыхтоўцы да матчу з Партугаліяй і аб мэтах каманды на ЧС.

– Зборная ўжо ў плэй-оф. Якія чаканні ад гэтага этапу?

– Чакаю, што гэта будзе шалёная барацьба. Аддамо на поле ўсё, што ў нас ёсць.

– Партугалія лічыцца адным з грандаў у сусветным пляжным футболе. Як наладжваецеся на гэтую гульню?

– Гатовы даць бой Партугаліі! Мы з імі ўжо сустракаліся некалькі разоў: перамагалі і прайгравалі. Думаю, будзе роўная гульня, дзе ўсё вырашаць нейкія маленькія моманты. Будзем дасканала іх вывучаць і рыхтавацца да гэтага паядынку.

– Якія задачы стаяць перад зборнай на ЧС?

– Стаць чэмпіёнамі свету! Па-іншаму ніяк. Было б дзіўна прыязджаць на мундыяль і не ставіць мэту перамагчы. Ну а ўвогуле, калі казаць больш рэальна, то медалі. Для зборнай трапленне ў прызы будзе цудоўным вынікам, – сказаў Гапон.