Усе навіны

Зборная Беларусі згуляе з Іранам у матчы за 3-е месца чэмпіянату свету

24 лютага, 20:06

24 лютага зборная Беларусі па пляжным футболе ў 1/2 фіналу чэмпіянату свету ўступіла Італіі (3:3, 4:5 пен).

У матчы за бронзавыя ўзнагароды турніру каманда згуляе з Іранам. Паядынак пройдзе 25 лютага ў 17:00.

Зборная Ірана ў паўфінале саступіла Бразіліі (2:3).