Усе навіны

Ботнікаў пра выступленне на ЧС: «Рады, што зборная уцёрла нос усялякім маральным вырадкам, якія думалі, што каманда праваліцца»

29 лютага, 20:49

Старшыня федэрацыі пляжнага футбола Беларусі Міхаіл Ботнікаў пракаментаваў выступленне зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету.

– Мяркуючы па ўсім, чэмпіянат прайшоў на высокім арганізацыйным узроўні?

– Так, гаспадары вялікія малайцы. Я накаротка пагутарыў з прэзідэнтам ФІФА Джані Інфантына і кіраўніком Міжнароднай федэрацыі пляжнага футбола Жаанам Куска: падзякаваў ім за выдатную арганізацыю мундыяля, за ўдзел у ім зборнай Беларусі, якая мела магчымасць гуляць пад [дзяржаўным] сцягам, са сваім [дзяржаўным] гімнам.

Выдатны атрымаўся чэмпіянат. Я як кіраўнік фэдэрацыі вельмі задаволены вынікам, які паказала наша каманда.

– Як ацаніце падтрымку заўзятараў?

– О, яна была цудоўнай! Колькі цёплых слоў у адрас хлопчыкаў і дзяўчынак было выказана ў сацсетках. А як падтрымлівалі на стадыёне! Жонкі, дзеці, мамы, таты, дзяўчаты нашых хлопцаў – такі ор стаяў. Нямала было і расіян, якія балелі за нас, ды яшчэ і з беларускім флагам. Такая класная падтрымка – вялікая дапамога гульцам. Ведаеце, ахопліваў такі гонар за краіну, не перадаць словамі – слёзы на вочы наварочваліся. Вельмі прыемна.

Рады, што уцёрлі нос усялякім маральным вырадкам, якія думалі, што мы правалімся. Ад усёй зборнай вялікі дзякуй заўзятараам. А яшчэ мы вельмі ўдзячныя АБФФ, Міністэрству спорту і турызму, НАКу, САКу «Алімпійскі» – усе гэтыя арганізацыі аказалі зборнай велізарную дапамогу, – заявіў Ботнікаў.