Усе навіны

Тар'ей Бо: «Я ўжо змірыўся, што малодшы брат мацнейшы за мяне – я ганаруся Ёханэсам»

6 студзеня 2023, 21:39

Нарвежац Тар'ей Бо пракаментаваў сумесны подыум са сваім братам Ёханэсам ў спрынце на этапе Кубка свету ў Паклюцы.

«Наш сёмы агульны з Ёханэсам подыум? Канешне, гэта памятны момант. Цешыць, што хоць бы аднойчы я стаяў на подыуме вышэй за яго.

Я заўсёды жартую пра гэта так: «Ёханэс яшчэ нават не нарадзіўся, калі я ўжо меў 6 малых Крыштальных глобусаў».

Я ўжо змірыўся з тым, што малодшы брат мацнейшы за мяне. Разрыў паміж нашымі дасягненнямі настолькі вялікі, што людзям нават не варта ўспамінаць маё імя, кажучы пра Ёханэса.

Нам застаецца толькі спадзявацца, што ягоны адрыў будзе скарачацца, і нехта кіне яму выклік. Я сапраўды ганаруся ім, ён неверагодны спартовец», – сказаў Бо-старэйшы.