Чэмпіёнка свету з Нарвегіі не забылася на Солу – павіншавала дачку экс-суперніцы з першым ДР
Вось як бывае.
Беларуская біятланістка Ганна Сола ў сваім інстаграме выклала фатаграфіі. На ёй яна са сваёй сям'ёй і сярод сяброў адзначае першы дзень нараджэння дачкі Міры:
«Сёння год як зʼявіўся наш МІР❤️ Дзякуй сусвету за такую дачку! Ты стала самай важнай і шчаслівай часткай нашага жыцця», – падпісала фатаграфію Сола.
У каментары Міру, прыйшлі павіншаваць многія біятланісты. Вось напрыклад цёплыя словы ад расійскай біятланісткі Кацярыны Юрлавы-Перхт:
А вось віншаванні ад экс-партнёрак па зборнай Беларусі: Алены Кручынкінай:
Надзеі Скардзіна:
І Дар'і Блашко:
Самым папулярным віншаваннем у каментарыях сталі словы ад чатырохразовай чэмпіёнкі свету Інгрыд Ланмарк Тандрэвольд.
Нарвежка з Солай былі суперніцамі на чэмпіянатах свету ў 2020-м у Антхольцы і 2021-м у Паклюцы. Дарэчы, на ЧС у Славеніі дзяўчыны абедзве паднімаліся на п'едэстал. Тандрэвольд заваявала бронзу ў індывідуальнай гонцы, золата ў эстафеце і срэбра ў мас-старце. Сола выйграла бронзавы медаль у спрынце. Таксама дзяўчаты перасякаліся на Алімпійскіх гульнях у Пекіне.