Tribuna/Баскетбол/Блогі/Баскетбольная площадка/Сенсацыя на ЧС па баскетболе: зборная Латвіі, якая ўпершыню гуляе на мундыялі, з экс-гульцом «Мінска» абыграла віцэ-чэмпіёна Алімпіяды і выйшла з групы
Відэа

Сенсацыя на ЧС па баскетболе: зборная Латвіі, якая ўпершыню гуляе на мундыялі, з экс-гульцом «Мінска» абыграла віцэ-чэмпіёна Алімпіяды і выйшла з групы

Арэна проста выбухнула!

Аўтар — Alex Zagorski
27 жніўня, 19:53
Сенсацыя на ЧС па баскетболе: зборная Латвіі, якая ўпершыню гуляе на мундыялі, з экс-гульцом «Мінска» абыграла віцэ-чэмпіёна Алімпіяды і выйшла з групы

Вялікая сенсацыя адбылася на групавым этапе чэмпіяната свету па баскетболе ў групе H, дзе гуляюць Францыя, Канада, Латвія і Ліван. Сёння латышы ў другім туры абыгралі віцэ-чэмпіёнаў Алімпійскіх гульняў-2022 Францыю (88:86) і выйшлі з квартэта, у той час як французы, якія не меней сенсацыйна і буйна прайгралі першы матч Канадзе (65:95), пакінулі мундыяль.

Сустрэча супраць Латвіі ішла цалкам пад кантролем Францыі. Пасля першых трох чвэрцяў «трыкалорныя» трымалі перамогу ў 12 пунктаў (74:62), але ўсё змянілася ў чацвёртым тайме – французы здолелі закінуць толькі 12 пунктаў, у той час як латышы...

Супернікі зраўняліся па ліку за 37 секунд да канца гульні, калі Роландс Шміцс рэалізаваў першы з двух штрафных кідкоў, а пасля другога Латвія ўпершыню ў матчы выйшла наперад. Праз 27 секунд балтыйцы ізноў зарабілі штрафны – Артурс Жагарс рэалізаваў адну спробу з двух, пасля чаго Францыя кінулася адыгрывацца. Мяч нават пабываў у кошыку, але ўжо пасля фінальнай сірэны. Паглядзіце, як выбухнула арэна пасля яе і на эмоцыі пераможцаў – прыгажосць!

Дарэчы, у складзе пераможцаў згуляў былы баскетбаліст тады яшчэ мінскіх «Цмокаў» Клавс Чаварс. У беларускай камандзе ён правёў сезон-2020/21, згуляў у 12 матчах Адзінай лігі ВТБ, цяпер жа Каварс гуляе ў Японіі за «Ёкагама Экселенс». У сённяшняй сустрэчы на рахунку экс-гульца «Цмокаў» 1 хвіліна 35 секунд на пляцоўца, адзін падбор і адна страта.

Адзначым, што зборная Латвія ўвогуле гуляе на баскетбольным мундыяле ўпершыню ў гісторыі, і адразу неверагодны вынік. Няўжо гэтая каманда хоча паўтарыць рэзультат хакейнай зборнай краіны, якая ў гэтым годзе стала трэцяй на чэмпіянаце свету?

Іншыя пасты блога

Усе пасты