Tribuna/Баскетбол/Блогі/Баскетбольная площадка/Здаецца, што новы баскетбольны клуб «Шахцёр» будзе цалкам складаецца з гульцоў «Мінска». Спрабуем разабрацца

Здаецца, што новы баскетбольны клуб «Шахцёр» будзе цалкам складаецца з гульцоў «Мінска». Спрабуем разабрацца

Рабаванне.

Аўтар — KentYara98
17 лістапада, 18:42
Здаецца, што новы баскетбольны клуб «Шахцёр» будзе цалкам складаецца з гульцоў «Мінска». Спрабуем разабрацца

Беларуская федэрацыя баскетбола 15 лістапада аб'явіла аб тым, што на базе баскетбольнага клуба «Шахцёр», створанага ў лістападзе 2023 года ў Салігорску, пройдзе падрыхтоўка нацыянальнай мужчынскай каманды па баскетболе 3х3. Ніякіх іншых навін аб стварэнні самога бк «Шахцёр» на сайце няма і падобна, гэтаму ёсць простае тлумачэнне. Новы бк «Шахцёр» – гэта і ёсць тая самая нацкаманда, якая яшчэ да нядаўніх часоў была часткай бк «Мінск».

На такую выснову наводзіць спіс гульцоў новага клуба. Туды ўвайшлі Сяргей Вабішчэвіч, Максім Каратцоў, Максім Сазонаў, Ян Марынін, Ілля Мілашэўскі, Аляксей Навойчык, Антон Зарэцкі і Аляксей Балдзін:

А вось фатаграфія з прэзентацыі каманды 3х3 «Мінск», якая прайшла ў верасні 2023 года:

На другім здымку адсутнічаюць Навойчык і Балднін, але абодва яны да апошняга часу зʼяўляліся гульцамі «Мінска».

Вось яшчэ ў пацверджанне гэтай гіпотэзы скрыншот з інстаграм-акаўнта аднаго з гульцоў «Мінска», у якім ён развітваецца з клубам і дзякуе трэнерскаму штабу і заўзятарам:

Выглядае так, што баскетбол 3х3 у Менску скончыўся, а ў Салігорску пачынаецца.

Дарэчы, гуляць новая-старая каманда плануе ў тых жа турнірах, дзе раней гулялі эск-«Цмокі» – Лізе Дружбы Расія-Беларусь і Адзінай Кантынентальнай Лізе. А яшчэ прыме ўдзел у чэмпіянаце Расіі па баскетболе 3х3.

Адзінай зменай у камандзе стала запрашэнне новых трэнераў: імі сталі расійскія спецыялісты Уладзімір Агабабʼян і Яўген Бурын, якія замянілі Дзмітрыя Калтунова і Аляксея Лашкевіча.

Агабабʼян, які ўзначаліў зборную-клуб, сам у мінулым гулец 3х3, які выступаў у тым ліку і за зборную Расіі. Пад яго кіраўніцтвам расійская каманда стала сярэбраным прызёрам Токіа-2020, а яшчэ раней ён двойчы прыводзіў маладзёжную зборную Расіі да перамог на Кубку свету. За свае заслугі ў 2021-м годзе атрымаў званне «Заслужаны трэнер Расіі».

Судзячы па сацсетках бк «Хімкі», яшчэ ў канцы лістапада Агабабʼян працаваў у падмаскоўным клубе, а ўжо ў лістападзе перабраўся ў Менск.

А вось цікавая рыска да партрэта новага спецыяліста – яго каментар пасля ўдзелу ў «выбарах» губернатара маскоўскай вобласці ў верасні 2023-го:

«Спартсмены высокага ўзроўню выступаюць у ролевай мадэлі для будучага пакалення. Сваім прыкладам мы спрабуем прывіць людзям правільную грамадзянскую пазіцыю – на выбарах трэба галасаваць. Кожны голас важны».

Цікава, пра якую мадэль гаворыць спецыяліст у краіне, дзе апазіцыйных кандыдатаў забіваюць, саджаюць, выжываюць з краіны, а самі выбары даўно ператварыліся ў фарс.

Дапамагаць Агабабʼяну будзе Яўген Бурын – даволі вядомы спецыяліст у галіне АФП, які доўгі час супрацоўнічаў з баскетбольным ЦСКА. У свой час ён нават праводзіў семінар для сваіх калег з тады яшчэ «Цмокі-Мінск».

Старшыня БФБ Максім Рыжанкоў, каментуючы стварэнне новага «Шахцёра», заявіў, што гэтая каманда будзе годна прадстаўляць Беларусь і Салігорск на міжнароднай арэне. Здаецца, што не вельмі складана годна прадстаўляць краіну, калі цябе выключылі са спаборніцтваў з мацнейшымі і даводзіцца наварочваць колы па Расіі і Казахстане.

Іншыя пасты блога

Усе пасты