Tribuna/Баскетбол/Блогі/Баскетбольная площадка/«Мінск» зноў упусціў рэальны шанс на перамогу. Ці ёсць увогуле перспектывы ў каманды парадаваць заўзятараў да канца года?

«Мінск» зноў упусціў рэальны шанс на перамогу. Ці ёсць увогуле перспектывы ў каманды парадаваць заўзятараў да канца года?

Прагназуем.

Аўтар — KentYara98
22 лістапада, 23:09
«Мінск» зноў упусціў рэальны шанс на перамогу. Ці ёсць увогуле перспектывы ў каманды парадаваць заўзятараў да канца года?

«Мінск» працягвае сваё падзенне. Параза ад «Аўтадора» 22 лістапада стала 12 у пасіве каманды. У матчы супраць Саратава не дапамагла ні лепшая гульня Матавілава, які ў выніку набраў 29 ачкоў, ні навічок Аляксандр Зечэвіч, які паспеў прыехаць да гэтай гульні і выйшаў на паркет усяго на 4 хвіліны.

Але калі ў падобным матчы з «Астаной» усё вырашылася на апошніх хвілінах сустрэчы, то з «Аўтадорам» у беларусаў не склалася ўся чацвёртая чвэрць. У мінчан проста не знайшлося выканаўцаў, гатовы ўзяць на сябе адказнасць у ключавы момант: Рыгор Матавілаў і Джарэд Агунгбемі-Джэксан адзіныя, хто пераадолеў адзнаку 10 ачкоў. Гэтая пара прынесла «Мінску» дзве траціны ўсіх ачкоў каманды.

Наперадзе сустрэча з «Лакаматывам», куды перабраўся былы выхаванец сталічнай каманды Уладзіслаў Блізнюк. Нягледзячы на не самую стабільную гульню краснадарцаў у гэтым сезоне, шансы ўчапіцца за перамогу ў беларусаў імкнуцца да 0. «Мінску» толькі аднойчы ўдавалася абгуляць «Лока» - у сезоне 2017/18 каманда пад кіраўніцтвам Аляксандра Круцікава атрымала перамогу 88:85 у драматычным авертайме.

А вось пасля «Лока» «Мінск» адправіцца ў госці да «паламанага» «Ніжнягя Ноўгарада». У спісе няўдачнікаў сезона каманда галоўнага трэнера зборнай Расіі Зорана Лукіча ідзе адразу за беларусамі. Пачаўшы сезон з 3 перамог запар ніжагародцы выдалі серыю з 8 паражэнняў. Тут табе і не самыя ўдалыя трансферы – навічок «Мінску» Зячэвіч якраз не ўпісаўся ў мадэль гульні Лукіча – і траўмы ключавых гульцоў у ліку якіх Хвастоў, Варанцэвіч і Страбкоў.

Мабыць, менавіта ў гэтым супрацьстаянні «Мінск» мае рэальныя шансы зарабіць запаветныя 2 ачкі, але нават яны не дапамогуць камандзе падняцца з дня табліцы. У ідучага 12-м «Ніжняга» у актыве 3 перамогі, у «Аўтадора», што на 11 радку, іх цэлых 4.

Можна было б меркаваць, што варыянты ёсць і ў хатнім матчы супраць «Астаны», які пройдзе 7 снежня. Але цяжка ўявіць, што амерыканскія легіянеры гэтай казахстанскай каманды зноў выйдуць на паркет як на прагулку і зайграюць толькі бліжэй да фінальнай сірэны.

Да канца 2023-га «Мінск» паспее сустрэцца яшчэ з «Енісеем», «Самарай», УНІКСам і ЦСКА, але перамога ў любым з гэтых матчаў будзе параўнайце цуду. Такі вось неаптымістычны прагноз

Іншыя пасты блога

Усе пасты