Tribuna/Аўта/мота/Блогі/О духе времени/Гоншчыку-чэмпіёну, які вучыў Сныціну, даюць 2,5 года – перад мяжой Беларусі не пачысціў тэлефон, а яго праверылі (да таго, відаць, шанцавала)

Гоншчыку-чэмпіёну, які вучыў Сныціну, даюць 2,5 года – перад мяжой Беларусі не пачысціў тэлефон, а яго праверылі (да таго, відаць, шанцавала)

Сяброўку душыць бяссілле.

Аўтар — bytribuna com
14 верасня, 18:58
1
Гоншчыку-чэмпіёну, які вучыў Сныціну, даюць 2,5 года – перад мяжой Беларусі не пачысціў тэлефон, а яго праверылі (да таго, відаць, шанцавала)

14 верасьня рэжым абвяшчае чарговы палітычны прысуд. Як паведаміла «Берасцейская вясна», суд Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці збіраецца на 2,5 гады адправіць у калонію 38-гадовага Аляксандра Коваля – за тое, што 27 сакавіка 2022-га ён адправіў відэа непажаданаму для рэжыму праекту Nexta (знятая была ваенная тэхніка на мінскай кальцавой). За краты Коваля кінулі 28 траўня 2023-га – пры ўездзе ў Беларусь сілавікі Лукашэнкi запатрабавалі на праверку тэлефон, мужчына падпарадкаваўся, а загадзя месенджар чамусьці не «пачысціў». А яшчэ праваабаронцы напісалі, што ехаў Коваль са спаборніцтваў у Славакіі.

Па адкрытых крыніцах знаходзіцца адзін 38-гадовы мужчына па імені Аляксандр Коваль, які не раз удзельнічаў у замежных гонках, а ў маі быў змешчаны ў няволю. Раскажам пра спартсмена падрабязней.

Аляксандр нарадзіўся ў Мiнску, дзе ў 2002-м скончыў сярэднюю школу №46 у класе з фізіка-матэматычным ухілам. Затым была вучоба ў БНТУ па спецыяльнасці «Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі». Захапленнем па жыцці заставаліся матацыклы – упершыню Коваль паспрабаваў такі транспарт у дзевяць гадоў.

Першае вядомае спартыўнае дасягненне Коваля здарылася ў 2014-м – ён заняў трэцяе месца на чэмпіянаце Беларусі па шашэйна-кальцавых матагонках у класе STK 1000. Праз два гады ў гэтым жа класе матацыкліст дабіўся сваіх галоўных дасягненняў у кар'еры – выйграў чэмпіянат Беларусі і Кубак Садружнасці, у якім удзельнічалі найлепшыя гоншчыкі Беларусі, Расіі і Украіны. У 2018-м Аляксандр папоўніў сваю калекцыю ўзнагарод яшчэ адной бронзай ЧБ.

У 2017-м Коваль з дапамогай больш дасведчанага таварыша арганізаваў моташколу. Там вучылі і для здачы на правы патрэбнай для байкаў катэгорыі, але сам Аляксандр займаўся з тымі, хто хацеў зайсці ў мотаспорт.

Заставаўся ў гонках і сам Коваль – у тым ліку не раз удзельнічаў у турнірах у іншых краінах. Напрыклад, у 2022-м Аляксандр з калегай-абранніцай Святланай праехаў 1300 кіламетраў, каб апрабаваць 6-кіламетровую трасу Slovakia Ring пад Браціславай. На гэтым трэку ладзяць розныя еўрапейскія серыі гонак матацыклаў, аўтамабіляў і грузавікоў. Тры дні байкеры практыкаваліся, паляпшаючы асабісты час на кругах, а Аляксандр паспеў праехаць гонку. Пасля быў таксама апрабаваны трэк у польскай Познані.

Атрымліваецца, што з-за мяжы ў Беларусь Коваль паспяхова вяртаўся ўжо пасля нібыта адпраўленага ў Nexta відэа (ці дасылаў ён хоть нешта на канал, напэўна казаць вельмі цяжка). Як бы там ні было, калі вы па нейкай прычыне заязджаеце ў Беларусь, вельмі раім «чысціць» з мабільнага ўсё непажаданае для рэжыму.

Затрыманне Коваля стала шокам для Святланы, якая, мяркуючы па сацсетках, зараз часта бывае ў Польшчы. Па прызнанні жанчыны, ударам стала і тое, што на дваіх за першыя тыдні дайшоў адзін ліст – да таго яна стэлефаноўваліся з Аляксандрам па пяць разоў у дзень. Як напісала Святлана, яе «свет звузіўся да памераў СІЗА», а радасць сталі прыносіць сітуацыі, «калі з перадачы амаль усе прынялі», але ўсё роўна «душаць пачуцці бяссілля і бездапаможнасці, што можна проста так узяць і забраць у чалавека гады жыцця».

Ужо пасля таго, як інфармацыя пра Коваля была апублікаваная, беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна расказала, што ён вучыў яе яздзе на матацыкле.

Іншыя пасты блога

Усе пасты