Tribuna/Біятлон/Блогі/О духе времени/Прыватная кампанія прасоўвае свае паслугі праз лукашыстаў ад біятлону Смольскіх. Прапануюць вялікую зніжку
Відэа

Прыватная кампанія прасоўвае свае паслугі праз лукашыстаў ад біятлону Смольскіх. Прапануюць вялікую зніжку

У рэкламе задзейнічалі і жонку, і мужа

Аўтар — Alex Zagorski
21 верасня, 11:50
Прыватная кампанія прасоўвае свае паслугі праз лукашыстаў ад біятлону Смольскіх. Прапануюць вялікую зніжку

Пасля 2020 года рэжым Лукашэнкі запісаў у ворагі значную частку прыватнага бізнесу (выключэнне - або свой, або вельмі лаяльны), прыляцела і медычнай сфера. Кашмарыць яе пачалі вясной мінулага года, калі дыктатар «заклапаціўся» пра здароўе людзей, паабяцаўшы, што на ім ніхто не будзе зарабляць. Праз гэта на месяц зачынялі буйны медыцынскі цэнтр «Ладэ», таксама праблемы былі ў яшчэ аднаго буйнога гульца на рынку – Synevo. Сетка трапіла ў спіс кампаній з замежным капіталам (ёю валодаў шведскі холдынг Medicover), што з'явіўся пасля расійскага нападу на Украіну, продаж якіх забараняўся – уявіце, як гэта адбіваецца на інвестыцыйнай прывабнасці краіны. У 2023-м Synevo усё ж такі прадалі расійскаму холдынгу Helix.

Але нават пасля такога ператрусу ў прыватным сектары знаходзяцца ахвочыя папрацаваць з адданымі рэжыму персанажамі. Так 20 верасня ў Instagram-акаўнтах падпісантаў за Лукашэнку Дзінары і Антона Смольскіх, якія ўдзельнічаюць у самых розных прапагандысцкіх мерапрыемствах, з'явілася рэклама расійскай сеткі медыцынскіх лабараторый у Беларусі Invitro. Ад сям'і прапануецца адмысловы прамакод, які дае зніжку ў 17 працэнтаў.

Наколькі можна меркаваць з відэаролікаў, Смольскія самі карыстаюцца паслугамі Invitro (нагадаем, што пара чакае дзіця, што вымагае рэгулярнай здачы аналізаў).

Іншыя пасты блога

Усе пасты