Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/Суд прысяжных апраўдаў Мендзі па ўсіх справах аб згвалтаванні. Дэпай патрабуе справядлівасці для калегі

Суд прысяжных апраўдаў Мендзі па ўсіх справах аб згвалтаванні. Дэпай патрабуе справядлівасці для калегі

Амаль 700 дзён па-за футболам.

17 ліпеня, 15:30
Суд прысяжных апраўдаў Мендзі па ўсіх справах аб згвалтаванні. Дэпай патрабуе справядлівасці для калегі

Увесь футбольны свет зноў гаворыць пра экс-гульца «Ман Сіці» і чэмпіёна свету-2018 Бенжамена Мендзі. Цяпер – з прычыны таго, што з яго ў судзе былі знятыя ўсе абвінавачанні ў згвалтаванні і сексуальных дамаганнях.

Узгадваем пра што справа: 9 абвінавачанняў у згвалтаванні або спробе згвалтавання, патэнцыйныя ахвяры казалі, што Мендзі выхваляўся ім «сексам з 10 000 жанчын»

Справа ў дачыненні да Бенжамена Мендзі пачалася ў жніўні 2021-га – тады пракуратура прад'явіла абвінавачанні па першых чатырох эпізодах згвалтавання або сексуальных дамаганняў. З часам колькасць такіх абвінавачанняў узрасла да 10 – апошняе было выстаўлена ў лютым 2022 года. Акрамя самога футбаліста, шэраг абвінавачанняў быў прад'яўлены і супраць яго сябра Луі Саа Матуры.

Першыя паўгода расследаванне Мендзі правёў пад вартай. Толькі ў студзені 2022-га яго выпусцілі з-пад яе пад залог. Умовы выхаду – электронны бранзалет і штодзённыя адзнакі ў паліцыі.

На судовых паседжаннях патэнцыйныя ахвяры распавядалі, што Мендзі нібы схапіў адну за вагіну, іншую прывабіў у пакой тым, што схапіў яе тэлефон, яшчэ адну прымушаў маральна. The Guardian паведамляў, што адной з дзяўчат, якія абвінавачвалі Мендзі, было 17 гадоў.

Важна адзначыць, што цытата пра «секс з 10 тысячамі жанчын» у судзе была сказаная не самім Мендзі, пра што зараз часам можна прачытаць у сацсетках. Гэта – нібыта словы футбаліста пасля верагоднага згвалтавання са слоў адной з ахвяр.

Вынікі паседжання: прысяжныя сказалі, што не вінаваты, сам футбаліст (амаль) адмовіўся ад каментароў

Рашэнне па Мендзі было вынесенае не па ўсіх справах адразу. Па сямі абвінавачаннях прысуд «не вінаваты» суды прысяжных вынеслі яшчэ ў студзені. Яшчэ па адным пункце ён быў прызнаны невінаватым у мінулым верасні.

Яшчэ па дзвюх першыя калегіі прысяжных не змаглі дасягнуць аднагалоснага рашэння, таму іх адправілі на паўторны разгляд. З другой спробы, 14 ліпеня, Мендзі ўдалося дабіцца станоўчага для сябе прыгавору.

Важна адзначыць, што паводле англійскага заканадаўства пракуратура не мае права падаваць апеляцыю на прысуды суда прысяжных. Так што гэты прысуд – канчатковы.

Таксама неабходна адзначыць, што, паводле звестак брытанскай пракуратуры, на ліпень мінулага года толькі 68% спраў аб згвалтаванні заканчваліся абвінаваўчым прысудам. Пры гэтым, паводле звестак Міністэрства ўнутраных спраў каралеўства, толькі 2 са 100 заяў аб згвалтаванні, пададзеных у паліцыю, прыводзілі да афіцыйных абвінавачанняў.

Пасля судовага паседжання Мендзі ў адказ на просьбу па каментары сказаў толькі адно слова: «Альхамдулілля», выраз, які азначае «хвала Алаху».

Адвакатка футбаліста Джэні Уітмар пракаментавала прысуд так:

«Бенжамен Мендзі хацеў бы падзякаваць прысяжным за тое, што яны засяродзіліся на доказах, а не на чутках і інсінуацыях, якія з самага пачатку суправаджалі гэтую справу.

Гэта ўжо другі выпадак, калі спадар Мендзі паўстаў перад судом прысяжных і быў прызнаны невінаватым. Ён вельмі рады, што ў абодвух выпадках вынесены правільныя вердыкты.

Прайшло амаль тры гады з таго часу, як паліцыя пачала расследаванне гэтай справы. Спадар Мендзі спрабаваў трымацца, але працэс непазбежна паўплываў на яго.

Ён дзякуе ўсім, хто падтрымліваў яго на працягу ўсяго гэтага выпрабавання, і цяпер просіць пакінуць яго ў спакоі, каб ён мог пачаць аднаўляць сваё жыццё».

Пракуратура ў сваім каментары CNN так пракаментавала прысуд суда прысяжных:

«Мы застаёмся непахіснымі ў сваім абавязацельстве пераследваць выпадкі згвалтавання незалежна ад таго, наколькі складана справа, і заклікаем усіх, хто стаў ахвярай, паведамляць у паліцыю. Функцыя пракуратуры не складаецца ў тым, каб вырашаць, ці з'яўляецца асоба вінаватай у здзяйсненні крымінальнага правапарушэння, а ў тым, каб ажыццявіць справядлівую, незалежную і аб'ектыўную ацэнку таго, ці мэтазгодна высоўваць абвінавачанні для разгляду крымінальным судом».

Футбольны бок справы: Мендзі па-за футболам амаль 2 гады, кантракт з «Сіці» скончыўся, Дэпай, Пагба і шмат іншых футбалістаў падтрымалі Бенжамена

Пасля абвінавачанняў у 2021 «Ман Сіці» адхіліў Бенжамена Мендзі 28 жніўня. Калі сёння, 15 ліпеня 2023-га, Мендзі адразу пачне трэніроўку, то па-за футболам ён усё роўна правёў да халеры часу.

Больш за тое, 1 ліпеня гэтага года кантракт Мендзі з «Ман Сіці» павінен быў скончыцца. Лагічна, што зараз ён знаходзіцца ў статусе вольнага агента. Клуб пакуль не каментаваў сітуацыю з футбалістам, а сам Мендзі праігнараваў пытанні журналістаў пра далейшую кар'еру ў футболе.

Падтрымаць Мендзі ўзяліся іншыя футбалісты. Нападаючы «Атлетыка» Мемфіс Дэпай, вядомы ў футбольна-судовай сферы падтрымкай Квінсі Прамеса, які ўдарыў нажом стрыечнага брата, апублікаваў палымяны пост з шэрагам пытанняў:

«Бенжамен Мендзі.

Пагаворым пра гэта!

Усе абвінавачанні адхіленыя.

Дык што цяпер будзем рабіць?

Хто дапаможа брату аднавіцца?

Хто панясе адказнасць за шкоду яго імя?

Як ён зможа вярнуць сваю кар'еру?

Шмат гадоў укладанняў, каб стаць прафесійным футбалістам… І што цяпер?!

Я ніколі не закранаў гэтую тэму, таму што я не ведаў усіх дэталяў, але я пагаварыў з ім аднойчы праз FaceTime, калі ён быў за кратамі, і некалькі разоў сустракаўся з ім на полі. Я не ўбачыў ніякага зла ў гэтым чалавеку.

Мы не можам прымаць, што з намі, спартсменамі, такое адбываецца.

Хто ўстане за нас, калі ў гэтым ёсць патрэба, а не калі шкода ўжо нанесена?

Не адварочвайце свае галовы, людзі!

ФІФА, АПЛ, «Ман Сіці», Федэрацыя футбола Францыі.

Хто, ###### [блін], абараняе нас, спартсменаў?

Дзе вялікія карпарацыі, калі яны так патрэбны?

Памолімся ўсе за Бенжаміна, каб ён вярнуў назад сваё ментальнае здароўе, фізічную і духоўную сілу!»

Пад гэтым пастом у інстаграме – шмат падтрымкі паста ад іншых мужчын-футбалістаў.

Джэк Грыліш (які, дарэчы, таксама быў на той вечарынцы):

Антоніа Рудыгер:

Міралем П'яніч:

Андрэас Перэйра:

Стывен Бергвейн:

Трэва Чалоба:

Нуну Таварэш:

Эйнджэл Гомес:

Уілфрэд Ндзідзі:

Падтрымаў таксама і экс-футбаліст Рыа Фердынанд:

Пост з падтрымкай Мендзі таксама апублікаваў паўабаронца «Ювентуса» Поль Пагба:

«Альхамдулілля 🤲🏾 Вельмі рады за цябе, брат. Усе людзі, якія казалі пра цябе дрэнна, – цяпер я хачу пабачыць, як яны ачышчаюць тваё імя. Не магу дачакацца, каб зноў пабачыць цябе на полі».

Пад пастом – яшчэ некалькі футбалістаў з падтрымкай. Самюэль Умціці выдаў ажно тры сэрцы асобнымі каментарамі:

Падтрымаў і Мамаду Сако:

Фота: CNN

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты