Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/«Іслач» у ЧБ-2023 – гэта скрозь разгромы: зараз вынеслі «Смаргонь» з топ-гарматай і асістам са сваёй штрафной

«Іслач» у ЧБ-2023 – гэта скрозь разгромы: зараз вынеслі «Смаргонь» з топ-гарматай і асістам са сваёй штрафной

Забіваюць прыгожа.

Аўтар — Сабiна Алiева
7 красавіка 2023, 19:51
«Іслач» у ЧБ-2023 – гэта скрозь разгромы: зараз вынеслі «Смаргонь» з топ-гарматай і асістам са сваёй штрафной

7 красавіка стартаваў трэці тур чэмпіянату Беларусі. У адзіным матчы пятніцы «Смаргонь», якая першыя дамашнія сустрэчы сезона праводзіць у Астраўцы, прымала «Іслач».

Маладая каманда гасцей зараз на хаду і вырашыла паядынак ужо да сярэдзіны першага тайма. А пераможны гол – на рахунку вопытнага па мерках гэтага складу 25-гадовага Валерыя Сянько. Атрымалася прыгожа – пасля няўдалай гульні галавой ад футбаліста гаспадароў мяч прыляцеў на лінію штрафной да Сянько, а той бахнуў з лета і забіў ад перакладзіны.

Ужо праз хвіліну Сянько зрабіў галявую на Глеба Роўду, а той на 24-й хвіліне асіставаў Прынсу Аду – і лік стаў разгромным. Канчатковыя 0:4 (хоць потым гаспадароў яшчэ пару разоў выратавала перакладзіна) той жа Аду ўстанавiў ужо ў другім тайме – галявы пас яму з уласнай штрафной выдаў капітан «Іслачы» Ілля Калачоў.

«Іслач» у гэтым чэмпіянаце гуляе толькі з разгромным лікам: у першым туры 0:3 прайгралі мінскаму «Дынама», у другім 3:0 адвазiлі брэсцкае. Трэці тур жа працягнецца ў суботу з 15:00 матчамі «Мінск» – БАТЭ, «Белшына» – «Тарпеда-БелАЗ» і «Дынама» Мінск – «Слуцк».

Іншыя пасты блога

Усе пасты