Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Толькі за адзін сезон у «Калгары» Шаранговіч заробіць, як за тры ў «Нью-Джэрсі», але галоўнае іншае – ці верне хакеіст сваю ўпэўненасць?

Толькі за адзін сезон у «Калгары» Шаранговіч заробіць, як за тры ў «Нью-Джэрсі», але галоўнае іншае – ці верне хакеіст сваю ўпэўненасць?

2023 год атрымліваецца вельмі складаным.

Аўтар — bytribuna com
29 чэрвеня, 09:57
Толькі за адзін сезон у «Калгары» Шаранговіч заробіць, як за тры ў «Нью-Джэрсі», але галоўнае іншае – ці верне хакеіст сваю ўпэўненасць?

У ноч з аўторка на сераду адбылося тое, чаго чакалі ў беларускім хакеі і за акіянам у апошнія тыдні. 25-гадовы Ягор Шаранговіч пасля трох сезонаў у «Нью-Джэрсі» пакінуў каманду, не стаўшы падаўжаць кантракт. Усяго за "д'яблаў" беларус правёў 208 матчаў, набраўшы 106 (53+53) пунктаў.

Пад канец мінулага сезона айстайм Шаранговіча ў «Нью-Джэрсі» прыкметна знізіўся. Часам форвард увогуле заставаўся па-за заяўкай на матчы, хоць папярэднія сезоны стабільна выходзіў у другой тройцы нападзення. Па словах агента хакеіста Дэна Мільштэйна, некалькі месяцаў таму беларус сам папрасіў знайсці варыянты па абмене ў НХЛ. У выніку ўдалося дамовіцца з «Калгары». Шаранговіча абмянялі на 31-гадовага нападаючага Тайлера Тофалі, які ў мінулай рэгулярцы набраў 73 (34+39) пункты за 82 гульні (беларус выбіў куды менш - 13+17 у 75 гульнях). У даважку да Ягора "Калгары" атрымаў ад "Нью-Джэрсі" 80-ы пік у трэцім раундзе драфта НХЛ-2023.

«Флэймз» патлумачылі свой выбар на карысць 25-гадовага беларуса тым, што хочуць крыху амаладзіць склад. Таксама канадцаў прыцягнула ўніверсальнасць форварда - Шаранговіч можа згуляць на любой пазіцыі ў нападзенні. Менеджменту «Калгары» падабаюцца антрапаметрычныя даныя хакеіста (187 гл, 89 кг), яго катанне і кідок.

«У мінулым сезоне ў Ягора было не так шмат часу на лёдзе, але мы адчуваем, што калі мы дадзім яму магчымасць, то ён даб'ецца поспеху. У гэтым сутнасць, што ты павінен прагназаваць, якім будзе нападаючы, і Шаранговіч выдатны пенальці-кілер. Гэта тое, што мы назіралі і пра што думалі нашыя скаўты», – патлумачыў падпісанне генеральны менеджар «Калгары» Крэйг Канрой.

Дэталі кантракта Шаранговіч і яго новы клуб пачалі абмяркоўваць пасля афармлення абмену. На перамовы спатрэбілася менш за суткі. У сераду ўвечары «Калгары» аб'явіў пра заключэнне пагаднення на два гады – у суме хакеіст атрымае 6,2 мільёнаў долараў, і гэта істотны дадатак да таго, што ён меў раней. Паводле ацэнак партала CapFriendly, за тры сезоны ў «Нью-Джэрсі» Шаранговіч зарабіў у агульным каля 2,8 мільёнаў долараў з улікам магчымых бонусаў. Пасля заканчэння кантракта з "Калгары" форвард стане неабмежавана свабодным агентам, таму зможа перайсці ў любы клуб без аніякіх абмежаванняў.

«Я вельмі рады стаць часткай «Калгары» на два гады. Гэта сапраўды вялікі шанц зрабіць крок наперад у маёй кар'еры і гуляць лепш, чым у апошнія пару гадоў. Я вельмі рады, не магу дачакацца сустрэчы з усімі гульцамі і не магу дачакацца пачатку сезона і пачатку гульні ў Калгары», - распавёў Шаранговіч, калі кантракт быў падпісаны.

Цяпер гулец заняты пошукамі дома ў Калгары, дзе жыве 1,3 мільёна чалавек. У гэтым Шаранговічу дапамагае расійскі нападаючы «агнёў» Мікіта Задораў, які ўжо больш за дзесяць гадоў выступае за акіянам. Той сам напісаў беларусу, павіншаваў з пераходам і прапанаваў дапамогу. Аналагічныя прывітальныя паведамленні навічок атрымаў ад канадца Джонатана Юберда і шведа Расмуса Андэрсана.

Эксперты лічаць, што Шаранговіч можа атрымаць у "Калгары" больш важную ролю ў нападзенні, чым тую, што ён выконваў апошнім часам у "Нью-Джэрсі". Аргумент тут даволі просты - у "агнёў" выбар форвардаў куды больш сціплы, чым у "д'яблаў". Яшчэ адна нагода для аптымізму - універсалізм, які дазваляе гуляць на любой пазіцыі наперадзе. Самому Шаранговічу важна аднавіць былую ўпэўненасць ля варот суперніка - за 2023-і нападаючы закінуў усяго тры шайбы, хаця выходзіў на лёд у 43 матчах.

Шаранговіч - не першы беларус у структуры «Калгары». За два гады да пераходу ў мінскае «Дынама» у сістэме канадскага клуба знаходзіўся брамнік Дэні Тэйлар. У сезоне-2012/13 кіпер у асноўным гуляў за «Абатсфард» у АХЛ, але паспеў правесці два матчы за «Калгары», прапусціўшы шэсць шайб. Ужо пасля пераезду ў Мінск Тэйлар абзавёўся беларускім пашпартам.

Проста цяпер у сістэме «Калгары» знаходзіцца абаронца Ілля Салаўёў - былы аднаклубнік Шаранговіча па мінскім «Дынама». «Флэймз» выбралі дэфа на драфце-2020 пад 205-м нумарам. Мінулы сезон Салаўёў правёў у АХЛ, дзе выступаў за "Калгары Рэнглерс" і набраў 20 (5+15) пунктаў у 77 матчах. У 22-гадовага хакеіста яшчэ год дзейнічае кантракт з "Калгары".

За сваю 51-гадовую гісторыю "Калгары" толькі раз выйграваў Кубак Стэнлі - у сезоне-1988/89. "Агні" даволі рэгулярна выходзяць у плэй-оф - пяць разоў за апошнія восем рэгулярных чэмпіянатаў. Мінулы гладкі сезон канадцы завяршылі на дзявятым месцы Заходняй канферэнцыі за крок ад выхаду ў Кубак Стэнлі.

Некаторыя эксперты назвалі "Калгары" галоўным расчараваннем мінулага сезону. Пасля перамогі ў Ціхаакіянскім дывізіёне-2021/22 "агні" засталіся за бортам плэй-оф, не дабраўшы ўсяго двух пунктаў. Няўдачу звязваюць з непаваротлівасцю клубнага менеджменту. Мінулай зімой «Калгары» актыўна падпісваў новых гульцоў, аднак на фінішы гладкага чэмпіянату кіраўніцтва збоку назірала за выступам каманды, не робячы спроб кропкава ўзмацніць ростар. Паралельна інсайдэры паведамлялі, што галоўнаму трэнеру Дэрылу Сатэру не ўдалося знайсці агульнай мовы з навічкамі.

Пасля сезона Сатэру паказалі на дзверы, а новага коуча ўзялі з клубнай сістэмы. Два тыдні таму "Калгары" прыняў 47-гадовы Раян Хаска, які стаў 24-м галоўным трэнерам у гісторыі "Флэймз". Сезон-2023/24 будзе для спецыяліста ўжо дзясятым у структуры клуба.

Апошнія пяць сезонаў ён быў асістэнтам у трэнерскім штабе «Калгары», дзе адказваў за гульню ў меншасці. "Флэймз" не дазвалялі супернікам рэалізоўваць паўэрплэй у 81,7% выпадкаў, а гэта шосты паказчык па лізе за перыяд працы Хаска.

«Ён умее размаўляць, крытычна думае, заваёўвае давер у сваіх гульцоў. Раян заслужыў гэтую магчымасць. Мы ўпэўненыя, што ён прыдатны трэнер для нашай каманды», - патлумачыў стаўку менавіта на гэтага спецыяліста генменеджар Канрой.

Сам Канрой, будучы хакеістам, правёў у НХЛ больш за тысячу матчаў, а пасаду ў клубе заняў толькі нядаўна. Крэйг перайшоў на менеджарскую працу ў "Калгары" адразу пасля заканчэння кар'еры ў 2011-м. Да траўня 2023-га Кенрой працаваў на розных асістэнцкіх пазіцыях у «Флэймз», пакуль не змяніў на пасадзе генеральнага Брэда Трэлівінга.

Клуб належыць прыватнай спартова-забаўляльнай кампаніі Calgary Sports and Entertainment. Яна была заснаваная ў 1980 годзе і сёння кіруе пяццю спартыўнымі франшызамі. Акрамя хакейнага "Калгары" актывамі кампаніі з'яўляюцца хакейныя "Калгары Рэнглерз" (АХЛ), "Калгары Хітмэн" (WHL), лакросны "Калгары Рогнекз" і "Калгары Стампідэрз" з амерыканскага футбола.

Асноўным уласнікам Calgary Sports and Entertainment з'яўляецца нафтавы магнат Норман Эдвардс. На канец 2022-га капітал прадпрымальніка ацэньвалі ў 2,7 мільярда долараў. Па версіі Forbes, сярод самых багатых людзей Канады Эдвардс займае 32-е месца, ва ўсім свеце - 1511-е.

Іншыя пасты блога

Усе пасты