Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Заўзятар «Металурга» паабяцаў прыгатаваць плоў, калі гульцы закінуць 5 шайбаў. І стрымаў сваё слова

Заўзятар «Металурга» паабяцаў прыгатаваць плоў, калі гульцы закінуць 5 шайбаў. І стрымаў сваё слова

Смачна есці!

Аўтар — KentYara98
4 лістапада, 17:59
Заўзятар «Металурга» паабяцаў прыгатаваць плоў, калі гульцы закінуць 5 шайбаў. І стрымаў сваё слова

Заўзятар жлобінскага «Металурга» Цімур прыйшоў на матч супраць «Брэста» з незвычайным плакатам. На ім хлопец абяцае прыгатаваць плоў усім гульцам, калі яны закінуць 5 шайбаў.

І такая матывацыя спрацавала: гульцы Жлобіна закінулі роўна 5 шайбаў, прапусціўшы ў сваю браму толькі аднойчы.

Давялося хлопцу трымаць слова. На днях ён згатаваў велізарны рондаль плову і прынёс яго ў камандную распранальню. За ўсім працэсам назірала клубная прэс-служба:

На развітанне Цімур і яго каманда зрабілі агульнае фота з тым самым плакатам.

Іншыя пасты блога

Усе пасты