Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/«ПСЖ» прайграў упершыню ў сезоне, і Мбапэ не вытрымаў. Француз наехаў на аўтара пераможнага гола, за што атрымаў хвалю хэйту

«ПСЖ» прайграў упершыню ў сезоне, і Мбапэ не вытрымаў. Француз наехаў на аўтара пераможнага гола, за што атрымаў хвалю хэйту

Дайшло да калажоў з Цзэдунам.

Аўтар — Alex Zagorski
17 верасня, 19:06
«ПСЖ» прайграў упершыню ў сезоне, і Мбапэ не вытрымаў. Француз наехаў на аўтара пераможнага гола, за што атрымаў хвалю хэйту

«ПСЖ» усё ніяк не знойдзе сваю гульню на старце Лігі 1 – у шасці матчах сезона парыжане набралі толькі 8 пунктаў (2 нічыі і 2 перамогі), а ўчора атрымалі першую паразу. На родным стадыёне пакрыўдзіць сёлетняга чэмпіёна здолела «Ніца», галоўным героем якой стаў 24-гадовы нігерыйскі нападаючы Церам Мофі (на яго рахунку дубль).

А вось антаганістам стаў зорны форвард Кіліян Мбапе: калі Мофі на 68-й хвіліне забіў пераможны трэці мяч, француз раззлаваўся і пачаў выгаворваць прэтэгзіі Мофі. Сварка трапіла ў трансляцыю.

Справа ў тым, што калі нападаючы «Ніцы» святкаваў гол, ён зняў футболку і паказваў яе трыбуне фанатаў «ПСЖ». Такім чынам, хутчэй за ўсё Кіліян проста адстойваў гонар сваіх заўзятараў, а Мофі атрымаў жоўтую – за неспартыўныя паводзіны.

Але паводзіны Мбапэ выклікалі абурэнне ў сацсетках: карыстальнікі задаваліся пытаннямі кшталту «ці даўно забаранілі святкаваць галы?» Хваля хэйту дайшла да таго, што француза назвалі дыктатарам і калажылі яго з экс-лідарам кітайскай камуністычнай партыі Маа Цзэдунам:

Пасля ўчорашняга матчу «Ніца» апярэдзіла «ПСЖ»: «чырвона-чорная» займаюць трэці радок у табліцы з 9 пунктамі, парыжане ідуць пятымі з васьмю баламі.

Іншыя пасты блога

Усе пасты