Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Шкурын забіў свой чацвёрты гол за «Сталь» і пацешна яго адсвяткаваў

Шкурын забіў свой чацвёрты гол за «Сталь» і пацешна яго адсвяткаваў

Адкрыў лік у матчы супраць варшаўскай «Легіі».

Аўтар — KentYara98
29 кастрычніка, 18:07
Шкурын забіў свой чацвёрты гол за «Сталь» і пацешна яго адсвяткаваў

У матчы 13-га тура чэмпіянату Польшчы варшаўская «Легія» прымае «Сталь» Мелец. Беларускі форвард Ілья Шкурын адкрыў лік сустрэчы на 38-й хвіліне:

А затым пацешна адсвяткаваў гэты момант:

Як думаеце, каму тэлефанаваў Ілля? Магчыма, перадаваў вітанкі Карласу Алосу, які не запрашае беларуса ў зборную :)

А пасля перапынку форвард адзначыўся яшчэ і 2 ассістамі:

Для Шкурына гэта ўжо 4-й гол у складзе «Сталі». Да гэтага ён забіваў «Краковіі», «Руху» з Хожува і люблінскаму «Заглембе». Такім чынам, зараз на рахунку форварда 4+5 у 13 матчах чэмпіянату.

«Сталь» перамагла ў гэтым матчы, перапыніўшы серыю з 3-х параз, і паднялася на 10-е месца ў табліцы.

А пасля гульні Ілля зрабіў фота з беларусскімі заўзятарамі, якія прыехалі яго падтрымаць.

Іншыя пасты блога

Усе пасты