Tribuna/Хакей/Блогі/Спорт в соцсетях/Сыход Шаранговіча ў «Калгары» засмуціў фанаў «Джэрсі» – у сацсетках цёпла развітваюцца з беларусам

Сыход Шаранговіча ў «Калгары» засмуціў фанаў «Джэрсі» – у сацсетках цёпла развітваюцца з беларусам

«Ты вялікі гулец – мы будзем сумаваць»

Аўтар — Alex Zagorski
28 чэрвеня, 14:11
Сыход Шаранговіча ў «Калгары» засмуціў фанаў «Джэрсі» – у сацсетках цёпла развітваюцца з беларусам

Навіна пра сыход у «Калгары» беларускага форварда Ягора Шаранговіча, які правёў тры апошнія сезоны ў «Нью-Джэрсі», вельмі засмуціла фанатаў «Дэвілз».

На цяпер на афіцыйнай старонцы «Нью-Джэрсі» ў Instagram пост-развітанне з 25-гадовым беларусам набраў 10,5 тысяч падабаек і 153 каментары (больш, чым пост пра падпісанне ў выніку абмену форварда Тайлера Тафалі – амаль 9 тысяч падабаек і 70 каментароў).

Глядзім, як фаны «д'яблаў адрэагавалі на навіну.

chrryfl4vrd: «Сантаговіч (мянушка Шаранговіча сярод фанаў –Tribuna.com) сышоў, але ніколі не забудзецца😔».

mlayman19: «Сантаговіч назаўсёды».

metalmovemets: «Заўсёды быў фанатам Шаранговіча. Мне падабалася яго гульня ў «Дэвілз». Дзякуй за ўсё, Ягор!»

clareeckel: «Ягор – GOAT («Найлепшы ўсіх часоў» – Tribuna.com). Дзякуй! Ты вельмі дапамог «Дэвілз»! Без цябе мы б не зайшлі так далёка».

cjpukala: «Буду сумаваць па гэтаму хлопцу. Добры выступ на і па-за лёдам. Але я жадаю перамагаць. Гэта пагадненне дапамагае перамагаць. Таму я задаволены».

jonathan_halpem.44: «Ён добры малы, добры кідок, навык і надзейная двухбаковая гульня. Удачы ў «Калгары».

antski.48: «Быў добрым «д'яблам», поспехаў, Шара».

spanishmess39: «Ты – вялікі гулец, мы будзем сумаваць».

tconklyn: «Дзякуй за тое, што гуляў з сэрцам».

gramco53: «Cэрца разбіта 💔 Мы будзем сумаваць»

iwbunny: «😥😥😥 Ён нам падабаўся. Майму хлопцу ён вельмі падабаўся, ён казаў: «Нумар 17 – мой сын»

clareeckel: «Вялікі дзякуй, Ягор і Даша (жонка Шаранговіча – Tribuna.com). Я была падпісана на вас увесь гэты год. Я вельмі шчаслівая, што ваша сям'я «расце» і што вы падарожнічаеце па свеце. Удачы ў Канадзе. Хацелася б, каб гэта былі мілі 😥»

1791_hi_im_m_75: «Удачы, Ягор. Гэта было дзіўна – глядзець як ты гуляеш. «Флэймз» вельмі пашанцавала з табой».

abbatvs: «Шанс для поўнай перазагрузкі, Ягор! Прывітанне з Гродна»

bigolme706: «Ён добра гуляў у «Дэвілз». Шмат таленту, які ў далейшым будзе квітнець. За яго было лёгка заўзець. Удачы, Ягор»

Іншыя пасты блога

Усе пасты