Tribuna/Адзінаборствы/Блогі/Спорт в соцсетях/Дзед хацеў ад байца-азербайджанца з Мінску перамогі над армянінам, але да поспеху не дажыў. Унук даў рады толькі з трэцяй спробы

Дзед хацеў ад байца-азербайджанца з Мінску перамогі над армянінам, але да поспеху не дажыў. Унук даў рады толькі з трэцяй спробы

А пачалося супрацьстаянне з забароненага прыёму.

Аўтар — Alex Zagorski
6 жніўня, 06:17
Дзед хацеў ад байца-азербайджанца з Мінску перамогі над армянінам, але да поспеху не дажыў. Унук даў рады толькі з трэцяй спробы

У ноч з 4 на 5 жніўня кікбаксёр азербайджанскага паходжання Чынгіз Алазаў, які пражывае ў Мінску і выступае пад чырвона-зялёным сцягам, а таксама з'яўляецца рэкардсменам па колькасці падпісчыкаў у Intsagram сярод прадстаўнікоў беларускага спорту, абараніў чэмпіёнскі пояс ONE Champion у паядынку супраць армяніна Марата Грыгарана. Двубой доўжыўся ўсе тры раўнды, а пераможцам Алазаў быў прызнаны аднагалосным рашэннем суддзяў.

Раней Алазаў і Грыгаран сустракаліся двойчы, яшчэ ў сярэдзіне 2010-х. Вынік першага бою, які адбыўся ў 2013-м, анулявалі праз забаронены прыём армяніна: правілы паядынку не прадугледжвалі ўдары локцямі, а Грыгаран пры развароце выпадкова рассёк твар Алазаву.

Другі бой адбыўся праз некалькі месяцаў. Ён цягнуўся ўсе тры прадугледжаныя раўнды. Алазаў пабываў у накдаўне пасля хайкіка, але дастаяў да канца - ну а суддзі аддалі перавагу ягонаму апаненту.

З трэцяга заходу беларускі азербайджанец даў рады Грыгарану. Біліся яны ў адным з найлепшых прамоўшанах свету. Грыгаран мае рэпутацыю жорсткага накаўцёра, але злавіць Алазава на трапны ўдар ён так і не здолеў. Той цудоўна рухаўся ў рынгу, не даваў запіраць сябе ў кутах, добра контратакаваў.

Пасля паядынку на эмоцыях Алазаў распавёў асабістую гісторыю: дзесяць гадоў таму дзядуля сказаў яму, што хоча ўбачыць перамогу менавіта над Грыгаранам, але праз тры месяцы пасля гэтага яго не стала. Таму свой поспех Алазаў прысвяціў свайму дзеду:

Нягледзячы на напружаныя адносіны паміж Арменіяй і Азербайджанам, байцы абняліся пасля бою:

Іншыя пасты блога

Усе пасты