Tribuna/Бокс/Блогі/Мы знайшлі кампанент, у якім Ф'юры быў сапраўды лепш за Усіка – у пацалунках. Палічылі усе

Мы знайшлі кампанент, у якім Ф'юры быў сапраўды лепш за Усіка – у пацалунках. Палічылі усе

Тут брытанец безумоўны лідар.

19 траўня, 19:25
Мы знайшлі кампанент, у якім Ф'юры быў сапраўды лепш за Усіка – у пацалунках. Палічылі усе

Аляксандр Усік перамог Тайсана Ф'юры ў паядынку стагоддзя, заваяваўшы тытул абсалютнага чэмпіёна ў суперцяжкай вазе. На секундачку: украінец стаў першым абсалютам у хэвівайце з 1999 года!

Нягледзячы на разнастайныя размовы і паводзіны Фʼюры да і пасля матчу, трэба адзначыць – брытанец адразу пасля гонгу вельмі чалавечна сябе праявіў.

Не паспелі Аляксандр і Тайсан завяршыць бой, як Цыганскі кароль адразу пачаў цалаваць Усіка ў патыліцу.

Потым пайшоў да Аляксандра ў кут і доўга нешта яму расказваў. Як вынік – зноў пацалунак.

Аляксандр адказаў.

Але Тайсан імгненна адрэагаваў!

Праз некалькі секунд зноў эпічныя кадры.

Далей брытанец пайшоў у свой кут, нацягнуў кепку і, правільна, зноў адправіўся да Сашы. І зноў не абышлося без пацалунку.

Такім чынам, па гэтым паказчыку безумоўная перамога Фʼюры 5:1!

Цікава, як будзе паводзіць сябе Тайсан падчас рэваншу, калі ён адбудзецца?

Фота: Megogo

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты