Усе навіны

Беларускаму гросмайстру Уладзіславу Кавалёву патрэбна дапамога для ўдзелу ў чэмпіянаце свету па шахматах

15 снежня, 00:20

Паважаныя чытачы Tribuna.com, заклікаем падтрымаць нашага земляка, вольнага спартоўцу, гросмайстра беларускай школы шахмат Уладзіслава Кавалёва. У гэтыя часы Ўладзіслаў рыхтуецца да Чэмпіянату свету па рапіду і бліцы, які адбудзецца з 25 па 30 снежня ў Самаркандзе, Узбекістан.

З-за сваёй грамадзянскай пазіцыі Уладзіслаў не мае падтрымкі Беларускай фэдэрацыі шахмат, таму на Чэмпіянаце свету будзе заяўлены ад FIDE (Міжнародная федэрацыя шахмат). Усе кошты для падрыхтоўкі і ўдзелу ў Чэмпіянаце свету Уладзіслаў вымушаны пакрываць самастойна.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці звяртаецца да беларускай грамадскасці і дыяспары з заклікам падтрымаць удзел нашага гросмайстра ў Чэмпіянаце свету!

Сума збора складае 1600 даляраў і пакрывае выдаткі на падрыхтоўку, размяшчэнне і арганізацыйныя пытанні пад час удзелу шахматыста ў Чэмпіянаце свету.

Уладзіслаў Кавалёў - шматразовы чэмпіён Беларусі па шахматах, майстар спорту міжнароднага класа, шматразовы ўдзельнік Сусветных шахматных Алімпіяд. З'яўляецца падпісантам Адкрытага ліста беларускіх спартоўцаў супраць гвалту, а таксама падпісантам міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартоўцаў.

Падтрымаць шахматыста можна па спасылцы: https://www.globalgiving.org/projects/support-free-belarusian-chess-player-vlad-kovalev/