Усе навіны

Міжнародны саюз канькабежцаў пакінуў у сіле адхіленне беларусаў і расіян ад спаборніцтваў

11 чэрвеня, 15:00

Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) пакінуў у сіле адхіленне беларусаў і расіян ад удзелу ў спаборніцтвах пад сваёй эгідай.

Пры гэтым яны вырашылі даследаваць магчымасць іх вяртання.

«Рада ISU засядала 9-11 чэрвеня 2023 года і абмяркоўвала рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта ад 28 сакавіка 2023 года для міжнародных федэрацый па ўдзеле спартсменаў з расійскім або беларускім пашпартам у міжнародных спаборніцтвах.

Савет ISU вырашыў вывучыць патэнцыйныя шляхі ўкаранення рэкамендацый МАК. Савет працягне сачыць за сітуацыяй ва Украіне і яе ўплывам на дзейнасць ISU, а таксама за рашэннямі і іх выкананнем у межах алімпійскага руху. Між тым, папярэднія рашэнні застаюцца ў сіле», – сказана ў паведамленні.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.