Усе навіны

«Напалі» падоўжыў кантракт з Замба-Ангіса

11 лістапада 2022, 17:40

«Напалі» падпісаў новы кантракт з паўабаронцам Андрэ-Франкам Замба-Ангіса.

Новае пагадненне разлічана да 30 чэрвеня 2025 з магчымасцю падаўжэння клубам яшчэ на два гады.

Замба-Ангіса перайшоў у «Напалі» з «Фулхэма» летам 2021-га.

У гэтым сезоне камерунец забіў 3 галы і аддаў 5 асістаў у 17 матчах.