Усе навіны

Данілу Перэйра зламаў 3 рэбры на трэніроўцы зборнай Партугаліі і рызыкуе больш не згуляць ЧС-2022

27 лістапада 2022, 18:40

Абаронца «ПСЖ» Данілу Перэйра траўмаваўся на трэніроўцы зборнай Партугаліі ў суботу.

31-гадовы футбаліст зламаў тры рэбры і дакладна прапусціць заключныя матчы каманды на групавой стадыі. Данілу таксама пройдзе дадатковыя абследаванні, якія дадуць зразумець, ці будзе ў яго шанц згуляць на турніры ў выпадку траплення партугальцаў у плэй-оф.

Перэйра пачынаў супрацьстаянне з Ганай у стартавым складзе. Нагадаем, што з невялікім пашкоджаннем на ЧС-2022 прыехаў іншы цэнтрбек Партугаліі – Пепе.