Усе навіны

Ван дэр Варт: «Зюле – нямецкі Хары Магуайр»

2 снежня 2022, 18:19

Былы паўабаронца «Рэала» і зборнай Нідэрландаў Рафаэл ван дэр Варт пракаментаваў гульню абаронцы зборнай Германіі Нікласа Зюле.

«Ён не гулец топ-узроўню. Зюле – нямецкі Хары Магуайр.

У Нямеччыне праблемы з абаронай», – сказаў ван дэр Варт.

Германія заняла трэцяе месца ў групе Е на ЧС-2022 і не выйшла ў плей-оф.