Усе навіны

Дзмітрый Навоша: «Правядзенне турніраў, падобных да ЧС, у такіх дыктатурах, як Катар і Расія, здаецца, пачынае быць мэйнстрымам міжнароднай думкі»

6 снежня 2022, 15:58

Заснавальнік Tribuna.com Дзмітрый Навоша распавёў пра палітычны аспект правядзення буйных спартыўных турніраў у такіх краінах, як Расія і Катар.

– Відавочна, што спорт – і асабліва гэтыя падзеі (АГ-2014 і ЧС-2018 – заўв.) – выкарыстоўваліся Крамлём для абялення і зацвярджэння сваёй як бы міжнароднай рэпутацыі і ўлады ўнутры краіны. А таксама як прыклад «уставання з каленаў», аднаўлення «расійскай велічы» і гэтак далей.

Асобная тэма – фраза «спорт па-за палітыкай», з якой ужо проста смяюцца. Цяпер гэта асабліва востра адчуваецца падчас чэмпіянату свету ў Катары, які ўжо, мусіць, усімі тлумачыцца як памылка. Відавочна, што Катар – не проста не-дэмакратыя (у свеце шмат не-дэмакратый), гэта жорсткая дыктатура з усімі прыколамі, ад гамафобіі да прыгнечання правоў жанчын. Пры гэтым правядзенне падобных турніраў у такіх краінах, як Расія і Катар, здаецца, пачынае быць мэйнстрымам міжнароднай думкі, [хоць] яшчэ ў 2014 і 2018 гадах шмат каму ў свеце так не здавалася, – падзяліўся Навоша.