Усе навіны

Паўабаронца Рылач стаў 7-м падпісантам праўладнага ліста ў мінскім «Дынама»

20 снежня 2022, 15:13
1

20 снежня мінскае «Дынама» паведаміла аб падпісанні двух экс-гульцоў «Энергетыка-БДУ» паўабаронцы Андрэя Рылача і варатара Арцёма Макаўчыка.

Рылач з'яўляецца падпісантам праўладнага ліста. Якім чынам ён стаў ужо 7-м падпісантам у складзе мінчан.

Акрамя яго рэжымны ліст спартсменаў падпісалі яшчэ два навічкі-паўабаронцы «бела-блакітных» Аляксандр Свірэпа і Павел Сядзько, а таксама абаронца Уладзіслаў Калінін, паўабаронцы Антон Пуціла і Раман Давыскіба, нападаючы Уладзіслаў Ложкін.