Усе навіны

Кавані і Хіменес могуць атрымаць да паўгады дыскваліфікацыі за паводзіны на ЧС-2022

24 снежня 2022, 15:44

Гульцам зборнай Уругвая Эдзінсану Кавані і Хасэ Хіменесу пагражае дыскваліфікацыя тэрмінам да 6 месяцаў за паводзіны пасля матча з Ганай (2:0) на ЧС-2022.

Пасля фінальнага свістка Кавані пхнуў манітор ВАР, а Хіменес стукнуў прадстаўніка ФІФА. Канчатковае рашэнне Дысцыплінарнага камітэта ФІФА будзе вядома не раней, чым у канцы лютага.

Згодна існуючым варыянтам кары, Кавані і Хіменес могуць атрымаць бан ад 10 да 15 матчаў нацыянальнай зборнай ці на такі жа тэрмін у клубе.

Кавані з'яўляецца гульцом «Валенсіі», а Хіменес – «Атлетыка».