Усе навіны

У віцебскім касцёле на фрэсках адлюстравалі Марадону

25 снежня 2022, 20:47
1

Летам у Віцебску быў адкрыты новы касцёл. Ён прысвечаны заснавальніку ордэна езуітаў Святому Ігнасіа Лаёле.

Адзначым, што касцёл незвычайна распісаны знутры. Так на фрэсках можна знайсці легендарнага футбаліста Дыега Марадону і іншых прадстаўнікоў масавай культуры.

Старшыня канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Алег Буткевіч, патлумачыў чаму былі абраныя такія вобразы.

«Тут спроба таго, каб гэтае свецкае мастацтва паставіць на служэнне духоўных каштоўнасцяў. Падсцягнуць, даць зразумець. Выклікаць, можа, пэўнае абурэнне. Даць зразумець, што Хрыстос застаецца жывым», – сказаў Буткевіч.