Усе навіны

«Вест Хэм» зрабіў «Севілье» прапанову па арэндзе Эн-Нэсіры

9 студзеня 2023, 15:45

Нападаючы «Севільі» Юсэф Эн-Нэсіры працягвае знаходзіцца ў сферы інтарэсаў «Вест Хэма», паведамляе The Athletic.

«Малатабойцы» ужо зрабілі прапанову па футбалісце – яго хочуць арандаваць. «Севілья» гатова пагадзіцца, калі ў здзелку будзе ўключаны абавязковы выкуп. Хаця «нервіёнцы» нават у такім выпадку не ўпэўненыя, што дадуць згоду.

«Вест Хэм» ужо разглядаў магчымасць падпісаць Эн-Нэсіры летам 2022 года. Юсэф выступае за «Севілью» са студзеня 2020 года. У гэтым сезоне забіў 5 мячоў у 18 матчах. Статыстыка 25-гадовага мараканца тут.