Усе навіны

«Чэлсі» працуе над падпісаннем Цюрама і разглядае трансфер Мадуэке

9 студзеня 2023, 22:18

«Чэлсі» працягвае працу над узмацненнем атакавалага звяна каманды ў зімовае трансфернае акно.

Як паведамляе Daily Express са спасылкай на The Times, акрамя арэнды нападаючага «Атлетыка» Жаау Фелікса ў клуба ёсць яшчэ некалькі варыянтаў.

Адзін з іх – форвард менхегладбахскай «Барусіі» Маркус Цюрам, у якога летам заканчваецца кантракт. У выпадку дамоўленасці паміж клубамі трансфер можа адбыцца ў студзені.

Таксама лонданцы разглядаюць кандыдатуру вінгера «ПСВ» Ноні Мадуэке. Галоўны трэнер Грэм Потэр – адзін з ініцыятараў гэтага пераходу.

Вінгер данецкага «Шахцёра» Міхаіл Мудрык да гэтага часу знаходзіцца ў шорт-лісце, аднак яго трансфер значна даражэйшы.