Усе навіны

Кавалёў і Кучынскі працягнулі кантракты з «Гомелем»

10 студзеня 2023, 16:34

Брамнiк Алег Кавалёў і абаронца Канстанцін Кучынскі падоўжылі кантракты з «Гомелем».

У мінулым сезоне Кавалёў у чэмпіянаце Беларусі правёў за 9 паядынкаў, прапусціў 9 мячоў, у трох гульнях адыграў на нуль.

Кучынскі ў мінулым сезоне правёў 25 матчаў, у якіх аддаў 1 галявы пас.