Усе навіны

Траўмаваны Тчуамені папрасіў прабачэння за тое, што быў на матчы НБА падчас гульні «Рэала» у Кубку Іспаніі

20 студзеня 2023, 13:22

Паўабаронца «Рэала» Арэльен Тчуамені папрасіў прабачэння ў фанатаў, гульцоў і персаналу «Рэала» за тое, што падчас матчу каманды ў Кубку Іспаніі супраць «Вільярэала» (3:2) знаходзіўся ў Парыжы на гульні НБА.

«Выбачаюся перад сваім клубам, трэнерскім штабам, маім таварышам па камандзе і мадрыдскімі заўзятарамі за маю прысутнасць на мерапрыемстве ў той час, калі «Рэал» гуляў у Кубку Іспаніі.

Я сачыў за тым, што адбываецца ў матчы, але ўсё роўна паступіў няправільна. Мне вельмі шкада», – напісаў футбаліст у твітары.

22-гадовы француз наведаў матч рэгулярнага чэмпіянату паміж «Чыкага» і «Дэтройтам» (126:108), які адбыўся ў Парыжы.

Ён прапускаў матч супраць «Вільярэала» праз траўмаванне.