Усе навіны

Алер упершыню згуляў у афіцыйным матчы пасля 6-месячнага курса лячэння ад раку яечка

22 студзеня 2023, 19:39

Нападаючы дортмундскай «Барусіі» Себасцьян Алер выйшаў на замену замест Юсуфа Мукако ў матчы 16-га тура Бундэслігі супраць «Аўгсбурга» (2:2, 65 хвіліна).

Гэта першы афіцыйны матч 28-гадовага футбаліста пасля курсу лячэння ад раку яечка, з-за якога ён быў па-за гульнёй паўгода.

Тыдзень таму Алер вызначыўся хет-трыкам у таварыскім матчы супраць «Базеля», забіўшы ўсе галы за 7 хвілін.