Усе навіны

Да «Львова» Дулуба далучыўся Багуноў, якi раней адбываў двухгадовы бан за «дагаварняк» за «Нафтан»

30 студзеня 2023, 00:33

Украінскі атакуючы паўабаронца Яраслаў Багуноў падпісаў кантракт са «Львовам» беларускага трэнера Алега Дулуба.

Нагадаем, што ў жнiўнi 2020-га Багуноў атрымаў двухгадовую дыскваліфікацыю за ўдзел у дагаворным матчы. Футбалicт прызнаўся, што за ўзнагароджанне ў 900 еўра згадзiўся дапамагчы дасягнуць пэўнага вынiку, калi гуляў за «Нафтан» супраць брэсцкага «Дынама» ў матчы ЧБ-2017.

Сезон 2022/23 Багуноў пачаў за «Дыназ» з украiнскага Д2, у складзе каманды правёў 14 матчаў, забiў 4 мячы.