Усе навіны

Шыкаўка ўвайшоў у каманду найлепшых гульцоў 18-га тура Экстракласы

31 студзеня 2023, 16:44

Паводле інфармацыі прэс-службы Экстракласы, беларускі нападаючы «Кароны» з Кельце Яўген Шыкаўка ўвайшоў у каманду найлепшых гульцоў 18-га тура польскай прэм'ер-лігі.

Нагадаем, у матчы гэтага тура супраць варшаўскай «Легіі» Шыкаўка вызначыўся дублем, чаго не хапіла для перамогі «Кароны» (2:3).

У табліцы чэмпіянату Польшчы па выніках 18 тураў «Карона» ідзе апошняй.