Усе навіны

Бензема выйграў 24-ы трафей у складзе «Рэала» – больш толькі ў Марсела

12 лютага 2023, 08:44

«Рэал» атрымаў перамогу ў фінале клубнага чэмпіянату свету супраць «Аль-Хілаля» – 5:3.

Адзін з галоў забіў капітан каманды Карым Бензема. Для 35-гадовага француза гэты трафей стаў ужо 24-м у складзе мадрыдцаў, ён выйшаў на другое месца па гэтым паказчыку.

Рэкардсменам застаецца Марсела – у яго 25 тытулаў разам з «Рэалам».

Сярод дзеючых футбалістаў па 22 маюць Лука Модрыч і Начо, 21 – у Дані Карвахаля.