Усе навіны

Гол Шкурына дапамог «Макабі» Петах-Тыква абгуляць «Бней Іегуду» Жэрдзева

24 лютага 2023, 18:28

У матчы 27-га тура чэмпіянату Ізраіля сярод каманд Д2 «Макабі» Петах-Тыква на выездзе абыграў «Бней Іегуду» (4:1).

Беларускі нападаючы гасцей Ілля Шкурын забіў на 68-й хвіліне і ўстанавіў канчатковы лік. Цяпер у яго ў 21 матчы чэмпіянату 10+4 і адзін гол у двух матчах Кубка Ізраіля.

У складзе саперніка ў стартавым складзе выйшаў Глеб Жэрдзеў. У пяці матчах ізраільскага Д2 футбаліст не вызначыўся галявымі дзеяннямі.

У турнірнай табліцы «Макабі» Пэтах-Тыква займае другое месца з 51 ачком. Каманда адстае ад першага месца на два ачкі.