Усе навіны

Экс-брамнік дубля «Шахцёра» Бялоў перайшоў у «Нёман»

1 сакавіка 2023, 12:45

23-гадовы варатар Максім Бялоў перайшоў у «Нёман». Кантракт разлічаны на тры гады.

Раней выступаў за «Дняпро» і дубль «Шахцёра».

У маі 2021 года пайшоў у армію. Пасля вяртання працягнуў гуляць за дубль салігорскага клуба.

У мінулым сезоне правёў 15 матчаў і прапусціў 17 мячоў.