Усе навіны

Прэзідэнт Ла Лігі Тэбас: «Барса» не змагла падпісаць гульцоў зімой, мы гэтага не дазволілі. Гэтак жа будзе і летам»

2 сакавіка 2023, 21:31

Прэзідэнт Ла Лігі Хаўер Тэбас перасцярог «Барселону» ад спробы збалансаваць сваё фінансавае становішча дзякуючы абыходу рэгламенту чэмпіянату.

«Для «Барселоны» практычна немагчыма прыцягнуць новых гульцоў летам. Многае давядзецца мяняць, бо калі не, то будуць праблемы.

«Барселона» не змагла падпісаць гульцоў зімой, мы гэтага не дазволілі. Гэтак жа будзе і летам.

Ніхто не можа выкарыстоўваць гэтыя знакамітыя рычагі, якія складаюць 5% фінансавага абароту. Я хачу больш збалансаванай канкурэнцыі, я не жадаю, каб умоўна »Рэал« мог купіць любога гульца з незвычайнай лёгкасцю. Гэта таксама не тое, чаго я б хацеў ад ангельскага футбола. Правілы 10-гадовай даўніны цяпер не дзейнічаюць.

Зайздрасць? Не. На камерцыйным і аўдыёвізуальным узроўні гэта найлепшы прадукт у свеце, вынік шматгадовай працы. Мы рэалісты, для Ла Лігі вельмі цяжка выйсці на ўзровень АПЛ», – сказаў Тэбас.