Усе навіны

Хаўер Тэбас: «Барселоне» трэба скараціць свае выдаткі на заробкі і трансферы з 650 млн еўра да 450 млн»

3 сакавіка 2023, 20:24

Прэзідэнт Ла Лігі Хаўер Тэбас распавёў, чаму «Барселоне» не дазваляецца рэгістраваць новых футбалістаў.

«Клуб быў датычны да сумнеўных дзеянняў, што паўплывала і на Ла Лігу, таму мы дзейнічаем адпаведным чынам. Мы пастанавілі, што яны больш не могуць падпісваць гульцоў.

У нас строгі эканамічны кантроль, у канцы кожнага трансфернага акна мы паведамляем усім клубам лігі, колькі яны могуць выдаткаваць.

«Барселоне» трэба скараціць свае выдаткі на заробкі і трансферы з 650 млн еўра да 450 млн, гэта значыць зараз іх бюджэт – мінус 200 млн.

Яны павінны скараціць свае інвестыцыі ў футбалістаў, і мы заахвочваем іх прадаваць, таму што яны могуць траціць 40 працэнтаў ад сумы продажу кожнага футбаліста», – сказаў Тэбас.