Усе навіны

Шыкаўка забіў трэці мяч у чэмпіянаце Польшчы, «Карона» перамагла «Радамяк»

11 сакавіка 2023, 19:03

У матчы 24-га тура чэмпіянату Польшчы «Карона» на хатняй арэне прымае «Радамяк». У канцы першага тайма беларускі нападаючы гаспадароў Яўген Шыкаўка забіў мяч. Футбаліст быў заменены на 90-й хвіліне на Кацпера Кастожа. Праз тры хвіліны Кастож прынёс перамогу камандзе.

Усяго за сваю каманду ў гэтым сезоне Шыкаўка правёў 23 матчы, забіў 5 мячоў (2 у Кубку Польшчы) і аддаў 2 галявыя перадачы.

Пасля 24 матчаў «Карона» займае 14-е месца з 18.