Усе навіны

Заўзятары «Кароны» назвалі Шыкаўку найлепшым гульцом матчу з «Радамякам», беларус забіў

13 сакавіка 2023, 21:58
1

Беларускі нападаючы «Кароны» Яўген Шыкаўка названы найлепшым гульцом матча 24-га тура чэмпіянату Польшчы супраць «Радамякi» (2:1).

Беларус забіў мяч у канцы першага тайма і быў заменены на 90-й хвіліне.

Усяго за «Карону» ў цяперашнім сезоне Шыкаўка правёў 23 матчы, забіў 5 мячоў (2 у Кубку Польшчы) і аддаў 2 галявыя перадачы.

Пасля 24 матчаў «Карона» займае 15-е месца з 18-ці.