Усе навіны

Байчэціч выбыў да канца сезону з-за траўмы

16 сакавіка 2023, 16:32

Паўабаронца «Ліверпуля» Стэфан Байчэціч больш не згуляе ў гэтым сезоне праз траўму, паведаміў сам футбаліст у Instagram.

«На жаль, я атрымаў траўму, праз якую выбыў да канца сезону. Мне вельмі сумна развітвацца з гэтым выдатным для мяне сезонам, але я разумею, што гэта частка футбола, і гэта зробіць мяне мацней фізічна і маральна.

Я таксама хацеў бы падзякаваць Вам, заўзятарам «Ліверпуля», за падтрымку цягам сезону, і я запэўніваю вас, што зраблю ўсё магчымае, каб вярнуцца мацней, чым калі-небудзь», – напісаў Байчэціч.

18-гадовы гулец у бягучым сезоне правёў 19 матчаў за «Ліверпуль» і забіў 1 мяч.