Все новости

Глеб Жэрдзеў: «З Біёнчыкам мне давялося папрацаваць значна менш, хачу сказаць, што ён крэатыўны трэнер. Думаю, у яго ўсё атрымаецца»

26 сакавіка 2023, 12:55

Беларускі футбаліст «Бней Іегуды» Глеб Жэрдзеў распавёў пра досвед працы з Міхаілам Марціновічам і Іванам Біёнчыкам, а таксама падзяліўся чаканнямі ад новага сезону чэмпіянату Беларусі.

– Не сумуеш па «Славіі»? Шкадуеш, што не застаўся?

– Сачу за «Славіяй». Рады, што выйшлі паўфінал Кубка Беларусі. Але я вырашыў зрабіць наступны крок.

– У Мазыры ты паспеў папрацаваць і з Міхаілам Марціновічам, і з Іванам Біёнчыкам. Як ахарактарызуеш кожнага спецыяліста?

– Марціновіч – трэнер, які даваў шанец кожнаму гульцу праявіць свае лепшыя якасці ў гульні. Вось і ў мяне ён паверыў, даў магчымасць раскрыцца. Дзякуй яму за гэта. З Біёнчыкам мне давялося папрацаваць значна менш, але хачу сказаць, што ён вельмі крэатыўны трэнер, які ставіць амбіцыйныя мэты. Думаю, у яго ўсё атрымаецца!

– Чаго чакаеш ад «Славіі» ў 2023 годзе? Можа, медалёў?

– Хочацца, каб «Славія» змагалася за высокія месцы ў турнірнай табліцы.

– Сочыш за беларускім футболам? Каго лічыш фаварытамі сезону?

– Сачу, вядома. Фаварытам сезону лічу БАТЭ, – падзяліўся Жэрдзеў.