Усе навіны

Леон Гарэцка: «У мяне былі вельмі блізкія адносіны з Нагельсманам. Яго адстаўка – шок»

26 сакавіка 2023, 15:26

Паўабаронца «Баварыі» Леон Гарэцка пракаментаваў адстаўку Юліяна Нагельсмана.

– Я б схлусіў, калі б сказаў, што апошнія некалькі дзён не паўплывалі на мяне. Гэта было вельмі цяжка. У нас былі вельмі блізкія адносіны з Юліянам. Напэўна, бачыў яго часцей за сваю сям'ю. Гэта быў шок.

– Саліхаміджыч заявіў, што паміж Нагельсманам і камандай былі рознагалоссі.

– Я быў бы дурны, калі б спрачаўся са сваім босам. Асабіста ў мяне не было рознагалоссяў з Юліянам, але не ведаю, як было з іншымі гульцамі.

Мы мусім давяраць тым, хто будзе рабіць усё самае лепшае для нашага клуба. Так ідуць справы ў футболе, мы павінны займацца гэтым прафесійна. Але гэта не дрэнна, што ты сумленны і ўсё становіцца часам эмацыйным, – сказаў Гарэцка для ZDF.