Усе навіны

0:5 ад Швейцарыі – самае буйное паражэнне Беларусі ў хатніх матчах і ў стартавых гульнях адбораў

28 сакавіка 2023, 11:53

25 сакавіка зборная Беларусі саступіла Швейцарыі (0:5) у стартавым матчы адбору на Еўра-2024.

Гэта паражэнне стала самым буйным у гісторыі стартавых матчаў і хатніх гульняў беларускай каманды.

Папярэднія рэкордныя паразы на старце абору Беларусь цярпела ў выязных матчах са шведамі – 1:5 (кваліфікацыя да ЧС 1998) і нідэрландцамі – 0:4 (кваліфікацыя на Еўра-2020).

Самыя буйныя хатнія паразы да матчу са Швейцарыяй былі ад Іспаніі – 0:4 (адбор да ЧС-2014) і Швецыі – 0:4 (адбор да ЧС-2018).

Адзначым, што зборная Беларусі праводзіла дамашні матч са Швейцарыяй у сербскім Нові-Садзе.