Усе навіны

Тэн Хаг губляе цярпенне датычна Санча. Магуайр, Уільямс, Тэлес і Марс'яль сапраўды будуць выстаўлены на трансфер

3 красавіка 2023, 19:47

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг незадаволены прагрэсам вінгера Джэйдана Санча, сведчыць Manchester Evening News.

Крыніца дадае, што ўжо дакладна на трансфер будуць выстаўленыя Хары Магуайр, Брэндан Уільямс, Алекс Тэлес і Антоні Марс'яль. Акрамя гэтага, клуб выслухае прапановы па Дзіну Хендэрсану.

Цікавасць таксама ёсць да Скота Мактаміні, але «МЮ» пакуль не плануе яго продаж.

Пры гэтым прыярытэтнымі мэтамі на рынку застаюцца набыцці нападаючага, «васьмёркі» і правага абаронцы, які добра гуляе на атаку.